Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.12.2021

У Рэспубліцы стартавала акцыя "апавяшчальнік у кожны дом"

   Не сакрэт, што большасць пажараў у кватэрах і прыватных домаўладаннях адбываюцца менавіта ў той момант, калі чалавек спіць: У сне ён не адчувае пах дыму, таму становіцца найбольш безабаронным і не можа адвесці ўдар стыхіі. Адной з гарантаваных мер своечасовага выяўлення задымлення і абвесткі пра гэта з'яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік – маленькі, але жыццёва важны прыбор, які дазволіць папярэдзіць трагедыю і выратаваць не адно жыццё.

   У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва з 4 па 12 снежня ў рэспубліцы праводзіцца акцыя па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе "апавяшчальнік у кожны дом".

   Як адзначыў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ашмянскага РАНС Вадзім Галгоўскі, падчас яе правядзення будзе актывізаваная праца назіральных камісій з прыцягненнем усіх зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на дома беспрацоўных і злоўжываюць спіртнымі напоямі грамадзян.

   Работнікі РАНС правядуць індывідуальную прафілактычную работу па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і праверцы іх працаздольнасці у домаўладаннях адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, шматдзетных сем'яў і іншых прадстаўнікоў мэтавай аўдыторыі акцыі.

   Акрамя таго, у месцах з масавым знаходжаннем людзей (гандлёвыя цэнтры, вакзал, рынак) з'явіцца наглядна-выяўленчая Прадукцыя па тэматыцы акцыі, а сродкі масавай інфармацыі і інтэрнэт-рэсурсы напоўняцца матэрыяламі, што асвятляюць пытанні ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і праверкі іх працаздольнасці.

   — Памятаеце: залог вашага дабрабыту – выкананне правілаў пажарнай бяспекі. Усталюйце пажарны апавяшчальнік, каб зберагчы сябе і сваіх блізкіх, - падкрэсліў Вадзім Галгоўскі.

Ашмянскі Веснік