Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.09.2022

У школах Ашмянскага раёна прайшлі ўрокі прававых ведаў

Як вядома, няведанне закона не вызваляе ад адказнасці, а яна ў шэрагу выпадкаў надыходзіць ўжо ў падлеткавым узросце. Каб папоўніць прабелы ў прававой асвеце, розныя службы праводзяць сустрэчы з навучэнцамі 9-11 класаў.

Так, з лекцыямі ў СШ №1, СШ №2 і гімназіі выступілі начальнік аддзела загса Іна Пад'ельская, прадстаўнікі натарыяльнай канторы Ашмянскага раёна Лаўцэль і Таццяна Жукоўская, загадчык юрыдычнай кансультацыі Яўген Дэмбіцкі, памочнік пракурора Алеся Леўшунова.

Навучэнцам растлумачаны правы і абавязкі непаўналетніх, якія вынікаюць з шлюбна-сямейнага, грамадзянскага заканадаўства. Таксама хлопцы даведаліся аб забеспячэнні права на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення і абароны правоў і свабод, аб адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў і злачынстваў.

Падобныя сустрэчы запланаваны ў Кальчунскай і Барунскай школах.