Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.10.2021

У турніры па валейболе перамогу атрымала Nika 2

   У мінулую суботу, у завяршэнне Тыдня маці, на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы імя А. С. Барбашынскага прайшоў турнір па валейболе сярод жаночых каманд. Яго арганізатарамі выступілі раённы фізкультурна-спартыўны клуб і РК ГА БРСМ.
   На валейбольную пляцоўку выйшлі каманда цэнтральнай раённай бальніцы, а таксама каманды Nika 1 і Nika 2-навучэнцы і выпускнікі СШ №1 г. Ашмяны імя М. М. Гружэўскага.
   Як распавёў інструктар-метадыст раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Пётр Давідовіч, гульні праходзілі па кругавой сістэме. Усе каманды паказалі цікавую і захапляльную гульню. І ўсё ж "Вікторыя" ўсміхнулася самай маладой камандзе-Nika 2. Другое месца заняла каманда цэнтральнай раённай бальніцы, у якой гулялі не толькі мамы, але і бабуля — Людміла Осцік. Трэцяе месца дасталося камандзе Nika 1.
   Акрамя зарада бадзёрасці і задавальнення, усе ўдзельніцы атрымалі салодкія прызы ад РК ГА БРСМ.