Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.05.2021

Ва ўстановах і на прадпрыемствах Ашмянскага раёна прайшла акцыя "Сімвал адзінства і славы"

   Сёння ў нашай краіне святкуюць Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Усталяванае гэтае свята ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе. Адзначаецца ў другую нядзелю траўня. Сёлета ён сімвалічна супаў з Днём Перамогі.
   Перад асноўнай урачыстасцю, якая пройдзе сёння ў гарадскім парку, ва ўстановах і на прадпрыемствах Ашмянскага раёна прайшла акцыя " сімвал адзінства і славы». Члены вучнёўскіх і працоўных калектываў, актывісты грамадскіх аб'яднанняў і прафсаюзных арганізацый паднялі галоўны сімвал нашай краіны-дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь.
   Падчас віншавальных прывітанняў словы падзякі былі адрасаваны героям, якія адстаялі ў гады Вялікай Айчыннай вайны мір і свабоду. Наш агульны доўг-захаваць іх і нашу галоўную каштоўнасць-суверэнітэт - для будучых пакаленняў.