Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.01.2023

Валейбалісткі бальніцы не выпусцілі лідарства

У валейбольных спаборніцтвах раённай спартакіяды працоўных сярод арганізацый і прадпрыемстваў, якая завяршылася на мінулым тыдні, пяць жаночых каманд і каманда дзяўчынак СШ №2, якая гуляла па-за залікам, змагаліся за пераходны кубак.

Спаборніцтвы праходзілі на дзвюх спартыўных пляцоўка ў СШ №1 горада Ашмяны.

Пераходзячы Кубак па валейболе сярод жаночых каманд зноў у спартсменак бальніцы. Жаночая валейбольная каманда заняла першае месца і ўзначальвае рэйтынг раённых каманд па валейболе. Другое месца занялі спартсменкі ААТ "Ашмянскі мясакамбінат", трэцяе — сыраробнага завода, чацвёртае — ААТ "Будаўнік", пятае — ашмянскіх электрычных сетак.

У складзе каманды валейбалістак калектыву цэнтральнай раённай бальніцы гулялі Кацярына Сташкевіч, Анастасія Сівакова, Людміла Осцік, Алена Кардзіс, Кацярына Дорняк, Дар'я Баравая, Карына Рэзвановіч. Прызёры спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі і медалямі адпаведных ступеняў Ашмянскага ФСК.