Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.11.2020

Вечар карысных саветаў "На парозе пасту"

  Лістапад-месяц барацьбы восені з зімою, на працягу якога сцюжы са снегам перамяжоўваюцца з перыядамі цяпла і непагадзі. Завяршыўся дачны сезон, за ім і сезон нарыхтовак, а гэта значыць, што на час можна забыцца пра працу на прысядзібным участку і добра адпачыць. Настаў час паспрабаваць тое, што з такім імпэтам і азартам нарыхтоўвалася ўсё лета і восень. А нагода?! Такой падставай стаў вечар карысных саветаў "На парозе пасту", які сумесна арганізавалі работнікі ОКиД і СБ аг. Краковка для людзей пажылога ўзросту. Захапіўшы з сабой слоічкі з марынадамі, удзельнікі спяшаліся на мерапрыемства, каб падзяліцца сваімі рэцэптамі, пакаштаваць смачніны суседак і проста пагутарыць. Вядучая прапанавала паглядзець відэаролікі аб вырошчванні баклажанаў у нашых кліматычных умовах і падзялілася рэцэптамі нарыхтовак гэтай гародніны.  Абмяняўшыся рэцэптамі, удзельніцы пакідалі залу і будавалі планы на будучую вясну.