Паважаныя жыхары Ашмянскага раёна!
15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўны Закон выказвае волю і імкненне беларускага народа да суверэнітэту, сацыяльнай справядлівасці і прагрэсу. Прыняцце ў лютым мінулага года на рэспубліканскім рэферэндуме змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь адкрыла новую старонку ў нашай гісторыі.
Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага развіцця асобы. Няўхільна выконваючы канстытуцыйныя нормы, мы выхоўваем у маладых грамадзян паважлівае стаўленне да прававых традыцый, адказнасць за будучыню сваёй дзяржавы, забяспечваем пераемнасць пакаленняў.
Упэўнены, што, абапіраючыся на палажэнні Канстытуцыі, мы зробім нашу краіну яшчэ больш моцнай, прыгожай і паспяховай.
Прыміце ў гэты святочны дзень шчырыя пажаданні здароўя, міру і поспехаў у працы ў імя роднай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў