Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.11.2021

Візітоўка Алесі Мухамендрыкавай стала лепшай у вобласці

   На працягу шэрагу гадоў на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі дзейнічае Дзіцячая палата ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя", у якую ўваходзяць хлопцы ва ўзросце 11-13 гадоў – лідары школ Ашмянскага раёна. Каардынатарам і куратарам дзіцячага аб'яднання З'яўляецца Алена Пятроўна Абрамовіч.
   Старшынёй дзіцячай палаты абраная Алеся Мухамендрыкава, навучэнка 8 класа СШ №1 ім. М. М. Грушэўскага. Алеся-прыроджаны лідар, ініцыятар і рэалізатар многіх ідэй і праектаў піянерскай арганізацыі. Нядаўна Алеся прадстаўляла наш раён у абласным інтэрнэт-конкурсе на лепшую візітоўку лідэра.
   У групе "БРПА Гродзенская вобласць" ВКонтакте яе візітоўка набрала больш за ўсіх лайкаў, рэпостаў і каментароў. 412 сваіх галасоў аддалі Алесі жыхары Ашмянскага раёна: сябры, аднакласнікі, бацькі, настаўнікі і навучэнцы школ раёна.

Ашмянскі Веснік