Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.01.2022

Вольга Шыдлоўская прызначаная начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама

   Вольга Леанідаўна Шыдлоўская з 11 студзеня 2022 года прызначаная начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама.
   Вольга Леанідаўна нарадзілася 5 лютага 1984 года ў Лідзе. У 2003 годзе закончыла Лідскае педагагічнае вучылішча, у 2008 годзе — Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка, у 2020 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2003 года працавала выхавальнікам, педагогам-арганізатарам, настаўнікам рускай мовы і літаратуры Ашмянскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната. З 2011 года з'яўлялася першым сакратаром Ашмянскага раённага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". У 2019 годзе была прызначана загадчыцай ясляў-сада № 6 г. Ашмяны. З 26 красавіка 2021 года і па цяперашні час працавала часова выконваючым абавязкі старшыні Жупранскага сельскага выканаўчага камітэта.