Галоўная / Навiны / Навiны раёна
25.10.2021

Вуліца Чкалава стала аднабаковай

   У горадзе на вуліцы Чкалава арганізаваны аднабаковы рух з вылучэннем участка праезнай часткі для руху пешаходаў.
   Як адзначыў старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ Ашмянскага РАУС Аляксандр Каморник, на гэтай вуліцы ўстаноўлены адпаведныя дарожныя знакі. Рух будзе ажыццяўляцца па кірунку ад вуліцы Міцкевіча да аграрна-эканамічнага каледжа.
   Супрацоўнікі ДАІ просяць кіроўцаў праяўляць ўважлівасць з улікам уведзеных змяненняў і выконваць Правілы дарожнага руху.