Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.06.2021

Выпускныя іспыты ў школах Беларусі пройдуць з 1 па 9 чэрвеня

   У параўнанні з папярэднім навучальным годам ніякіх зменаў у парадак правядзення выпускных экзаменаў, у прадметы, якія будуць здаваць навучэнцы на выпускных іспытах, а таксама формы правядзення выпускных экзаменаў не ўносілася.
   Так, навучэнцы 9-х класаў, як і раней, будуць здаваць тры абавязковыя выпускныя іспыты. У прыватнасці, яны напішуць дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, выканаюць кантрольную працу па матэматыцы. Навучэнцы 11-х класаў будуць пісаць пераказ па беларускай або рускай мове (у залежнасці ад свайго выбару), выканаюць кантрольную працу па матэматыцы, здадуць у вуснай форме экзамены па гісторыі Беларусі і замежнай мове.
   Міністэрствам адукацыі вызначаны наступныя даты: для навучэнцаў 11-х класаў тэксты для правядзення выпускных экзаменаў будуць апавяшчацца па тэлебачанні 1, 3 і 7 чэрвеня, для навучэнцаў 9-х класаў-2, 4 і 8 чэрвеня. Як і ў папярэднія гады, спецыялісты Міністэрства адукацыі будуць аб'яўляць тэксты для правядзення выпускных экзаменаў і нумары кантрольных работ па матэматыцы ў прамым эфіры па "Беларусь 1", а таксама тэксты будуць адразу ж размяшчацца на партале Міністэрства адукацыі" – - адзначыла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення
   Гэтак жа, як і ў мінулым годзе, будуць вызваляцца ад выпускных экзаменаў навучэнцы, якія на момант іх правядзення будуць хварэць COVID-19 ці ж з'яўляцца кантактамі, якія падлягаюць самаізаляцыі.
   Пры правядзенні выпускных экзаменаў будуць улічвацца асаблівасці эпідэміялагічнай сітуацыі, звязанай з распаўсюджваннем інфекцыі COVID-19.