Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.05.2021

З Днём Перамогі!

Дарагія ветэраны! Паважаныя жыхары Ашмяншчыны і госці раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні З Днём Вялікай Перамогі!

   Колькі б ні мінула гадоў з пераможнай вясны 1945 года, для нас няма больш светлага, дарагога і ўрачыстага свята, чым Дзень Перамогі. У ім-веліч народа, мужнасць і гераізм пакалення пераможцаў, горыч страт і радасць сустрэч. Дзень Перамогі-гэта тое, што аб'ядноўвае нас і робіць непераможнымі перад тварам любых выпрабаванняў, вучыць самаахвярнай любові да Радзімы, згуртаванасці, стойкасці. Гэта свята ўсіх пакаленняў, а час толькі ўзмацняе веліч здзейсненага народам подзвігу.

   Наш святы абавязак-зберагчы памяць аб тых, хто не вярнуўся з палёў вайны, хто ваяваў у партызанскіх атрадах, хто самааддана працаваў у тыле, набліжаючы перамогу, хто, не шкадуючы сіл, аднаўляў краіну з руін. Вечная слава героям-пераможцам!

   Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, дабра і шчасця! Няхай неба над нашай Айчынай заўсёды будзе мірным!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Дарагія суайчыннікі! Віншую вас з 76-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

   У гэтае свята ўсіх нас перапаўняе пачуццё гонару за пакаленне пераможцаў, якое вызваліла свет ад фашызму. Мы ведаем, якой цаной далася гэтая перамога, і свята шануем Ратныя і працоўныя подзвігі тых, хто выстаяў у гераічнай барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы. На жаль, з кожным годам усё менш ветэранаў падзяляюць з намі радасць пераможнай вясны. Наш доўг сёння – увекавечыць іх імёны і захаваць праўду аб мужнасці і самаахвярнасці савецкіх людзей. У святочны дзень 9 Мая па загадзе душы і сэрца мы паклонімся загінулым воінам ля абеліскаў і мемарыялаў і ўскладзем кветкі да Вечнага агню. Упэўнены, гэтыя традыцыі працягнуць нашы дзеці, унукі, праўнукі. Мы нікому не дазволім перапісаць Старонкі гісторыі і будзем імкнуцца быць годнымі нашых дарагіх ветэранаў-сапраўдных патрыётаў, якія не шкадавалі сябе дзеля гонару і славы Айчыны. Няхай неба над нашай Айчынай заўсёды будзе мірным і бясхмарным!

   Жадаю ўсім шчасця, здароўя, дабрабыту і дабра!

Аляксандр Маркевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.