Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.08.2021

З рэспубліканскага форуму работнікаў культуры - з узнагародай

   На базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў ўпершыню адбыўся жнівеньскі форум педагагічных работнікаў у сферы культуры «Адукацыя ў сферы культуры. Толькі эфектыўныя рашэнні."Удзел у яго працы прынялі дырэктар Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Жанна Мажэйка, дырэктар Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў Святлана Шыдлоўская, настаўнік Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў, старшыня Ашмянскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Чэрская.
   Форум пачаўся з прадстаўлення выставачнай экспазіцыі аб дасягненнях і вопыце работы сістэмы адукацыі ў сферы культуры. Міністр культуры Анатоль Маркевіч павітаў усіх прысутных. Удзельнікі форуму абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні — ад формаў і спосабаў развіцця асобы дзіцяці, выхавання маральных каштоўнасцяў да пераемнасці ў прафесіі.
    Падчас дакладаў неаднаразова гучала думка аб ролі настаўніка школы мастацтваў у выхаванні творчай і крэатыўнай моладзі, уклад у развіццё культуры Беларусі.
   Лепшыя педагогі краіны былі адзначаны граматамі рэспубліканскага ўзроўню. Наша зямлячка Таццяна Чэрская за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду Беларускага прафесійнага мастацтва ўзнагароджана граматай Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.