Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.09.2021

З вакцынай-на выезд: як працуюць у Ашмянах мабільныя прышчэпачныя брыгады

   Пандэмія каронавіруса не сціхае. У Беларусі фіксуюць да двух тысяч тых, хто захварэў у суткі. Медыцынскія ўстановы краіны нават пры спадзе ўзроўню захворвання не расслабляліся, тут гатовыя лячыць пацыентаў. І ўсё ж знізіць нагрузку на медыкаў і засцерагчы сваё здароўе надзейным правераным спосабам можна, зрабіўшы прышчэпку ад COVID-19.
   Вакцынацыя працягваецца па ўсёй краіне і даступная кожнаму. Больш за тое, БЯСПЛАТНА зрабіць прышчэпку можна не толькі ў лякарнях, але і ў мабільных пунктах вакцынацыі.
   За працай мабільнай выязной брыгады Ашмянскай раённай паліклінікі назіраў наш карэспандэнт. Усё адладжана, выразна і арганізавана. Прэпаратаў дастаткова, ёсць нават выбар паміж расейскім і кітайскім. У апошні час, кажуць медыкі, многія аддаюць перавагу менавіта кітайскай. На пытанне «чаму?», ашмянка Таццяна адзначыла Ружы:
   - Наколькі я ведаю, кітайская вакцына з'явілася раней. Думаю, яна больш выпрабаваная, таму выбіраю яе.
   У Ашмянскім райвыканкаме, дзе разам з мабільнай выязной брыгадай мы былі тры тыдні таму, многія работнікі прыйшлі за другім кампанентам вакцыны. Пасля першага ўколу, кажуць лекара, адчувалі сябе нармальна. А таму другі раз прыйшлі без якіх-небудзь боязі.
   Перад тым, як рабіць ін'екцыю, чалавеку вымераюць тэмпературу і сатурацию, лекар праслухоўвае лёгкія, збірае анамнез. І толькі пераканаўшыся, што стан здароўя здавальняючы, медыкі даюць дабро на вакцынацыю.
   Віктар Руновіч, які перанёс каронавірус летась, прышчапіўся другім кампанентам вакцыны. Успамінае, што хварэў досыць цяжка, і паўторна заразіцца не хацеў бы. Прышчэпку зрабіла і яго жонка, якую таксама ў свой час не абышоў коронавирус.
   Да неабходнасці вакцынавацца схіляецца ўсё больш ашмянцаў, пра што сведчаць і лічбы-па стане на 22 верасня ў нашым раёне прышчэплена 20 адсоткаў насельніцтва.

Ашмянскі Веснік