Пры правядзенні выпускных экзаменаў ва ўсіх школах рэгіёну ўлічаць асаблівасці эпідэміялагічнай сітуацыі.
Сёлета на Гродзеншчыне пасведчанне аб атрыманні базавай адукацыі атрымаюць больш за 10 тысяч дзяцей, атэстаты аб сярэдняй адукацыі-парадку 5730 выпускнікоў. Асноўныя выпускныя іспыты для 9-класнікаў і 11-класнікаў пройдуць з 1 па 9 чэрвеня.
Змены ў парадак і форму правядзення выпускных экзаменаў у гэтым годзе, у параўнанні з мінулым, не ўносілі. Як і раней, дзевяцікласнікі напішуць дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, а таксама кантрольную працу па матэматыцы. Выпускныя іспыты для іх пройдуць 2, 4 і 8 чэрвеня.
Выпускнікоў 11 класаў чакае выклад па адной з дзяржаўных моў, кантрольная работа па матэматыцы, а таксама вусны экзамен па гісторыі Беларусі і замежнай мове. Дні пісьмовых экзаменаў для выпускнікоў 11 класаў-1, 3 і 7 чэрвеня.
Акрамя таго, 25 і 26 траўня для вучняў чатырох школ вобласці дадаткова прадугледжаны экзамены па мовах нацыянальных меншасцяў – польскаму і літоўскаму. 9-класнікі напішуць дыктоўкі, 11-класнікі пакажуць веданне мовы, напісаўшы пераказ.
Пры правядзенні выпускных экзаменаў ва ўсіх школах рэгіёну ўлічаць асаблівасці эпідэміялагічнай сітуацыі.
– Будзе арганізавана сацыяльнае дыстанцыяванне паміж навучэнцамі, аб'яднанне двух розных класаў пры здачы экзаменаў выключана, – распавяла начальнік аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Святлана Кавалеўская.
Ужо 10 чэрвеня пройдуць выпускныя вечары. Праводзіць выпускныя вечары рэкамендавана ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. У выпадках калі ў школе няма актавай залы або памяшканне вельмі маленькае, выпускны вечар дазваляецца праводзіць ва ўстановах культуры або дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Пры правядзенні выпускных вечароў будуць прыняты ўсе меры бяспекі. Урачыстае ўручэнне атэстатаў выпускнікам з удзелам іх бацькоў рэкамендавана праводзіць на свежым паветры. Графікі правядзення выпускных накіроўваюцца ва УУС, МНС, каб забяспечыць дзяжурства праваахоўных органаў падчас правядзення мерапрыемстваў.
Пасля, у тыя дні, што засталіся да цэнтралізаванага тэставання-з 11 па 15 чэрвеня - ва ўстановах адукацыі ў адпаведнасці з патрэбай арганізуюць дадатковыя заняткі для выпускнікоў 11-х класаў. Гэта дазволіць будучым абітурыентам правесці час з карысцю і старанна падрыхтавацца да здачы ЦТ.
Гродзенская праўда