Бел
Як паведамілі ў Галоўным упраўленні юстыцыі аблвыканкама, парадак прадастаўлення жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, валодання і карыстання імі вызначаны ў главе 16 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Права на атрыманне такога памяшкання прадастаўлена асобным катэгорыям грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У прыватнасці, тым, чые жылыя памяшканні сталі не прыдатнымі для пражывання з-за надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, баявых дзеянняў і тэрарыстычных акцый; грамадзянам або іх дзецям, якія маюць захворванні, пры якіх сумеснае пражыванне ў адным пакоі або аднапакаёвай кватэры немагчыма. Могуць разлічваць на атрыманне сацыяльнага жылля дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, Героі Беларусі, Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Славы і працоўнай Славы, ветэраны і інваліды Вялікай Айчыннай вайны і інваліды баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Акрамя таго, на атрыманне сацыяльнага жылля могуць прэтэндаваць інваліды з дзяцінства з прычыны ранення і іншых калецтваў, атрыманых падчас баявых дзеянняў, грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС або іншых радыяцыйных аварый. Бясплатнае жыллё могуць атрымаць непрацуючыя адзінокія інваліды I і II групы, непрацуючыя адзінокія пенсіянеры, грамадзяне, у сем'ях якіх ёсць дзеці-інваліды, а таксама асобныя катэгорыі грамадзян, чый сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям'і не перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, вылічанага за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу. Напрыклад, на сацыяльнае жыллё з улікам даходаў маюць права грамадзяне, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, якім ўстаноўлена III група інваліднасці або якія прызнаныя дзеяздольнымі, шматдзетныя сем'і і маці, якія атрымалі званне «Маці-гераіня» або ўзнагароджаныя ордэнамі маці або мацярынскай славы, медалём «Медаль мацярынства», грамадзяне, якія ўзялі на выхаванне траіх і больш дзяцей-сірот.
Асобныя катэгорыі грамадзян маюць права атрымаць сацыяльнае жыллё па-за чаргой. У іх ліку хворыя актыўнай формай туберкулёзу з бактэрыявыдзяленнем, непрацуючыя адзінокія інваліды I і II групы. Дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб эмансіпацыі або якія ўступілі ў шлюб, і асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання прадастаўляюцца на працягу пяці гадоў з даты прыняцця рашэння аб эмансіпацыі або ўступлення ў шлюб, пасля дасягнення імі паўналецця альбо па іх жаданні на працягу аднаго года пасля заканчэння ўстаноў вышэйшай адукацыі.