Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
14.04.2020

Конкурс коміксаў і калажаў на экалагічную тэму стартаваў на Гродзеншчыне

   Конкурс коміксаў і калажаў на экалагічную тэму аб'явіў абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі.
   У конкурсе – дзве намінацыі: калажы і коміксы. Першыя прапануецца зрабіць на тэму «Вясновыя палы-бяда для ўсіх". Для стварэння калажаў можна выкарыстоўваць выразкі з газет, часопісаў, непатрэбныя здымкі. Галоўнае – ніякай кампутарнай графікі, апрацоўкі і мантажу.
   "Мы За чыстае паветра" - тэма коміксу. Раскрыць яе трэба ў 10-15 малюнках. Стыль і метад выканання можа быць любым. Галоўнае-стварыць цікавую гісторыю і не менш цікава прадставіць яе ў серыі малюнкаў.
    Работы прымаюцца да 21 красавіка на электронны адрас ekocentr63@mail.ru. гэта можа быць фатаграфія калажа або коміксу, а таксама электронная версія калажа аб'ёмам не больш за 10 Мб.

"Гродзенская праўда"