Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
23.09.2020

На Гродзеншчыне ганаровае званне "дзіця міру" прысвояць нованароджаным, якія з'явіліся на свет у Міжнародны дзень міру

   Абласная акцыя «Дзіця міру» пройдзе на Гродзеншчыне 23-24 верасня.
   Малышам, народжаным у Міжнародны дзень міру (21 верасня), прысвояць сімвалічны ганаровы статус «дзіця міру». Сем'ям нованароджаных грамадская арганізацыя "Беларускі фонд міру" выдасць спецыяльныя сведчанні і памятныя сувеніры фонду, а мамы атрымаюць матэрыяльную дапамогу. Ушанаванне пройдзе ва ўсіх радзільных аддзяленнях вобласці.
   Як адзначылі ў абласным аддзяленні Беларускага Фонду міру, акцыя праводзіцца ўжо 13-ы раз. Сёлета ў Гродзенскай вобласці 21 верасня на свет з'явіліся 28 малых, летась у Міжнародны дзень міру нарадзіліся 19 дзяцей.

Гродзенская праўда