Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
12.03.2020

Святочны канцэрт, прысвечаны Дню Канстытуцыі Беларусі, які пройдзе ў абласной філармоніі, можна будзе паглядзець у прамым эфіры

   Адным з яркіх момантаў маючага адбыцца свята стане ўрачыстае ўручэнне юным жыхарам вобласці першых у іх жыцці пашпартоў. Гэта падзея пройдзе ў рамках рэспубліканскай акцыі "Мы-грамадзяне Беларусі". Напярэдадні свята, 13 сакавіка, 19 самых таленавітых хлопцаў з усіх раёнаў Гродзеншчыны, што дэманструюць высокія дасягненні ў вучобе, спорце і творчасці, паднімуцца на сцэну Гродзенскай абласной філармоніі, каб атрымаць галоўны дакумент.
   Акрамя таго, арганізатары падрыхтавалі яркі і маштабны канцэрт "мая Канстытуцыя", прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства адбудзецца 13 сакавіка ў 15.00 у Гродзенскай абласной філармоніі.
   Будзе арганізавана і прамая трансляцыя ўрачыстага мерапрыемства, якую можна будзе ўбачыць у рэжыме online на сайце Гродзенскай абласной філармоніі grof.by і на сайце "Гродзенскай праўды" grodnonews.by.

Служба інфармацыі "ГП"