Бел
Першы дзень лета, пачатак школьных канікул і Міжнародны дзень абароны дзяцей! Акрамя юных беларусаў, гэтае свята ў нашай краіне адзначаюць і бацькі, і педагогі, паведамляе АНТ.
Абарона правоў і інтарэсаў дзяцей-адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, яго важнасць неаднаразова падкрэсліваў прэзідэнт.
Дзяржава дапамагае ўсім, хто ўзяў на сябе адказнасць нарадзіць і выхаваць дзіця. У тым ліку і фінансава. Памер выплаты пасля з'яўлення першынца цяпер складае 2 467 рублёў. У Беларусі на сёння больш за 1 800 000 дзяцей.