Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.04.2021

Акцыя "Чысты вадаём" пройдзе ў Беларусі 16-24 красавіка

   Традыцыйная Вясновая акцыя "Чысты вадаём" пройдзе ў Беларусі 16-24 красавіка.
   Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў, якое арганізуе мерапрыемства.
  Акцыя накіравана на экалагічнае выхаванне насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.
   Паўдзельнічаць могуць усе жадаючыя. Для гэтага трэба звярнуцца ў раённыя ўстановы БТПР па месцы жыхарства, дзе выдадуць усё неабходнае (смеццевыя пакеты, пальчаткі), а таксама дапамогуць з вывазам сабранага смецця. З інфармацыяй аб раённых арганізацыйных структурах БТПР, іх адрасамі і тэлефонамі можна азнаёміцца на сайце Таварыства.
   Акцыя "Чысты вадаём" праводзіцца штогод, пачынаючы з 2014-га. За гэты час у ёй прынялі ўдзел больш за 30 тыс.чалавек. Сіламі супрацоўнікаў БТПР з прадстаўнікамі іншых арганізацый і неабыякавымі грамадзянамі сабрана і вывезена на палігоны цвёрдых камунальных адходаў каля 6 тыс.куб. м смецця.

БелТА