Устанаўліваецца крымінальная адказнасць за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "аб генацыдзе беларускага народа". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Законам прадугледжваецца юрыдычнае прызнанне генацыду беларускага народа, здзейсненага нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (да 1951 года). Пад беларускім народам маюцца на ўвазе ўсе савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі БССР у азначаны перыяд.
Адначасова ўстанаўліваецца крымінальная адказнасць за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа, напрыклад, з дапамогай размяшчэння адпаведнай інфармацыі ў СМІ альбо ў Інтэрнэце.
Рэалізацыя закона будзе спрыяць недапушчальнасці скажэння вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама згуртаванасці беларускага грамадства.
БЕЛТА