Прэзідэнт Беларусі зрабіў кадравыя прызначэння.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі i Міністэрстве ўнутраных спраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сяргей Церабаў, які да цяперашняга часу займаў пасаду начальніка ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, прызначаны першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
Замест яго кіраванне ў Гомельскай вобласці ўзначаліць Аляксандр Мельнікаў, перш начальнік упраўлення ўласнай бяспекі КДБ.
Генадзь Казакевіч прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных спраў-начальнікам крымінальнай міліцыі. Да гэтага ён кіраваў Галоўным упраўленнем па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС.
БелТА