Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.02.2020

Апошні званок у школах сёлета празвініць 30 мая

   Цяперашні навучальны год завяршаецца 30 мая, у гэты дзень у школах пройдуць урачыстыя мерапрыемствы "апошні званок".
Выпускныя экзамены для вучняў 9-х і 11-х класаў пройдуць з 1 па 9 чэрвеня (па мовах нацыянальных меншасцяў у 9-м класе-21 мая, у 11-м класе-22 мая).

   Выпускныя вечары рэкамендуецца правесці 10-11 чэрвеня.

   У Міністэрстве адукацыі таксама паведамілі, што ў 2020/2021 навучальным годзе першая чвэрць будзе з 1 верасня па 31 кастрычніка 2020 года, другая-з 9 лістапада па 24 снежня 2020-га, трэцяя-з 11 студзеня па 27 сакавіка 2021 года, чацвёртая-з 5 красавіка па 31 мая.

   Восеньскія вакацыі складуць 8 дзён (з 1 па 8 лістапада), зімовыя - 17 дзён (з 25 сьнежня 2020 па 10 студзеня 2021 года). Вясновыя канікулы працягнуцца 8 дзён (з 28 сакавіка па 4 красавіка). На летнія канікулы школьнікі пойдуць з 1 чэрвеня па 31 жніўня, у выпускнікоў дзевятых класаў яны пачнуцца 11 чэрвеня.

БелТА