Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
06.05.2020

"Белпошта" выплаціць пенсіі за 9 мая датэрмінова

   Выплата пенсій за 9 мая ў аддзяленнях паштовай сувязі Мінска, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей пачнецца з 6 мая, у Віцебску, Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях з 7 мая, у Брэсце з 8 мая.
   9 мая будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні пошты.
   Аб рэжыме працы аддзяленняў можна даведацца ў кантакт-цэнтры "Белпошты" па нумары 154. З панядзелка па пятніцу кантакт-цэнтр працуе з 9.00 да 20.00, у суботу і нядзелю-з 9.00 да 17.00. Званкі 9 траўня прымаюцца таксама з 9.00 да 17.00.
БелТА