Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.10.2021

Лукашэнка аб жыллёвым пытанні: людзям трэба даць заробак і магчымасць пабудаваць кватэры

   26 кастрычніка, Ліда / кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўнівае, што дзяржава і далей будзе аказваць падтрымку грамадзянам у будаўніцтве і набыцці жылля. Аб гэтым ён заявіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыва Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
   "Тое, што мы павялічым колькасць жылля, - гэта дакладна. Людзям трэба даць заробак і даць магчымасць пабудаваць кватэры", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

   Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў прыярытэце раней былі вызначаны шматдзетныя сем'і і вайскоўцы. Але, натуральна, ёсць і іншыя катэгорыі грамадзян, у тым ліку якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Збольшага гэтае пытанне вырашаецца за кошт прадастаўлення людзям арэнднага жылля. У сувязі з гэтым кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне, ці можна пры прадастаўленні арэнднага жылля не здымаць з чаргі маючых патрэбу.

   Прэзідэнт у гэтым плане звярнуў увагу, што арэнднае жыллё і задумвалася як у тым ліку спосаб замацавання кадраў. А магчымасць змены існуючага парадку-гэта ў першую чаргу фінансавае пытанне.

   "Але падумаем, як дапамагаць у такой сітуацыі людзям. Мы падумаем, як вырашаць. Таму што настаўнік і ўрач-гэта аснова нашай дзяржавы", - падкрэсліў беларускі лідар.