Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
20.03.2020

Прамую лінію для кансультацыі турыстаў адкрылі ў Мінспорту

Як паведамляецца на сайце Міністэрства спорту і турызму Беларусі, у Дэпартаменце па турызме арганізавана прамая лінія.
Патэлефанаваўшы па тэлефоне (17) 327 25 11 з 8.00 да 20.00, любы грамадзянін мае магчымасць атрымаць кансультацыю па турыстычнай тэматыцы.
Прамая лінія працуе штодня.
Нагадаем, што раней у Міністэрстве спорту і турызму далі рэкамендацыі аб тым, як скасаваць дамову і адмовіцца ад паездкі.
Прэс-служба Міністэрства спорту і турызму