Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.12.2020

Сяргей Лаўроў: лёс Беларусі павінен вырашаць народ, а не самазванцы і заходнія куратары

   Расейскі бок перакананы, што лёс Беларусі павінен вырашаць выключна народ гэтай рэспублікі і яго законныя прадстаўнікі.
   Пра гэта ў інтэрв'ю ТАСС заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
   "Знешняе ўмяшанне ва ўнутраныя справы дзяржаў блізкага замежжа пачалося не ўчора. Дастаткова ўспомніць падтрыманы Вашынгтонам і Брусэлем у лютым 2014 года дзяржаўны пераварот і ўзброены захоп улады ва Украіне. У адыходзячым годзе аналагічны сцэнар каляровай рэвалюцыі спрабавалі ўжыць у Беларусі", - падкрэсліў кіраўнік дыпведамства.
   Паводле яго слоў, у Маскве неаднаразова пераконваліся, што ў пагоні за геапалітычнай выгадай заходнія калегі лёгка ахвяруюць стабільнасцю цэлых дзяржаў, ўносяць міжнацыянальны разлад, свараць брацкія народы. "Падзяляй і ўладар" - вось пастулат, які выкарыстоўваецца гістарычным Захадам", - дадаў Сяргей Лаўроў.
   "Зыходзім з таго, што лёс Беларусі будзе вырашаць менавіта беларускі народ і яго легітымныя прадстаўнікі, а не самазванцы і іх заходнія куратары", - адзначыў міністр.

БелТА