Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.07.2021

Зацверджана Праграма сацыяльна - эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады

   Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №292.
   Указам №292 зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, асноўныя палажэнні якой адобраны шостым Усебеларускім народным сходам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс - службе Прэзідэнта.
   Праграмай вызначаны мэты, задачы, прыярытэтныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігоддзе, меры па іх рэалізацыі, мэтавыя індыкатары развіцця галін, сфер эканомікі і рэгіёнаў, а таксама чаканыя вынікі.
   Галоўнай яе мэтай абрана забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і росту дабрабыту грамадзян за кошт мадэрнізацыі эканомікі, нарошчвання сацыяльнага капіталу, стварэння камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі чалавека.
   Развіццё Беларусі будзе грунтавацца на такіх прыярытэтах, як шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр, накіраваных на ўмацаванне ўзаемнага даверу паміж дзяржавай і грамадствам, дзяржавай і чалавекам, дзяржавай і бізнесам. Для гэтага праграмай прадугледжана рашэнне найбольш актуальных для кожнага грамадзяніна нашай краіны пытанняў: даходы, занятасць, Даступнае жыллё, бяспечны транспарт, даступныя і высокатэхналагічныя паслугі ў ахове здароўя, якасную адукацыю, развіццё рэгіёнаў. Асновай для дабрабыту людзей стане рост даходаў на 20,2%.
   У мэтах павышэння якасці дзяржаўнага кіравання намечаны пераход да паўнавартаснай галіновай палітыкі. У прыватнасці, зроблены акцэнт на распрацоўку стратэгій развіцця галін, прасоўванне інтарэсаў прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці, перш за ўсё на знешніх рынках.
   Вынікам рэалізацыі праграмы стане якасна новы ўзровень эканамічнага развіцця дзяржавы і адпаведна дабрабыту і якасці жыцця людзей.