Галоўная / Эканоміка / Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка


Спіс сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Ашмянскага раёна



ЗВЕСТКІ аб фінансавых выніках па сельскагаспадарчым прадпрыемствам

     У раёне маецца 5 камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў, 2 сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў і 25 фермерскіх гаспадаркі.
     Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 48,3 тыс. га, у тым ліку раллі 32,3 тыс. га., лугавых угоддзяў – 15,9 тыс.га (з іх палепшаных – 11,7 тыс. га.) якасная ацэнка сельскагаспадарчых угоддзяў складае 29,1 бала, раллі – 31,4 бал.
На тэрыторыі раёна функцыянуюць 4 перапрацоўчых прадпрыемстваў, на якіх вядзецца перапрацоўка і вытворчасць мяса, малака, бульбы, дрожджаў.
    Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Ашмянскага раёна спецыялізуюцца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі ў жывёлагадоўлі і вытворчасці збожжа, рапсу, цукровых буракоў і бульбы ў раслінаводстве. У галіне сельскай гаспадаркі працуе 1377 чалавек.
     Фермерскія гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на вытворчасці розных відаў сельскагаспадарчых культур, вытворчасці рыбы, свінагадоўлі, малочнай жывёлагадоўлі. За фермерскімі гаспадаркамі замацавана 2, 9 тыс.га зямельных угоддзяў.
      У гаспадарках маюцца жывёлагадоўчыя фермы па вытворчасці малака, свініны, ялавічыны. Па стане на 1 студзеня 2021 года на фермах змяшчаецца 24658 галоў буйной рагатай жывёлы (у тым ліку кароў малочнага кірунку – 9036 галоў), 16 323 галавы свіней.
   
За студзень-снежань 2021 года:

- надой малака склаў 44,5 тыс. тон (108,2% да ўзроўню 2020 года),
- рэалізавана мяса ў жывой вазе 5,8 тыс. тон (102,5 % да ўзроўню 2020 года),
- ад кожнай каровы надакучана 4840 кг малака (плюс 348 кг да ўзроўню 2020 года),  
- выраблена валавой прадукцыі на суму 81 127 тыс. рублёў, што складае 100,0 % да ўзроўню 2020 года.  

      Выручка ад рэалізацыі прадукцыі за студзень-лістапад 2021 года склала 60 447 тыс. рублёў, або 122,2% да ўзроўню 2020 года. Прыбытак ад рэалізацыі склаў 2 584 тыс.рублёў.
        Чысты прыбытак у цэлым па раёне склаў 5 065 тыс. рублёў пры рэнтабельнасці 9,8%.