2 снежня ў ДУК "Ашмянскі раённы цэнтр культуры" ў рамках рэспубліканскай акцыі "Культурная субота" прайшла інфармацыйна-пазнавальная праграма да Сусветнага дня барацьбы са Снідам "Стоп, СНІД!", для вучняў старэйшых класаў школ горада і навучэнцаў каледжаў.
На мерапрыемстве выступіў памочнік урача-эпідэміёлага ДУ "Ашмянскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" Таццяна Іосіфаўна Юхевіч. Яна распавяла аб сітуацыі ў рэспубліцы. Па тэматыцы былі паказаны відэаролікі. Рабятам былі раздадзены буклеты пра ВІЧ/СНІД. З музычнымі нумарамі выступілі Канстанцін Яраш і Вераніка Топаль. Удзельнікі аматарскага аб'яднання "Пакаленне NEXT" у вобразах анёлаў нагадалі гледачам пра тое, што трэба памятаць пра прафілактыку і весці правільны лад жыцця, каб зберагчы сябе.