Бел
З 20 па 25 лістапада ў ДУА «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў» прайшоў «Тыдзень Гайдна», прысвечаны творчасці аўстрыйскага кампазітара. На працягу ўсяго тыдня ў перапынках паміж заняткамі гучалі творы вялікага класіка, а на стэндах школы была размешчана інфармацыя аб яго біяграфіі, творчасці, цікавыя факты аб напісанні яго знакамітых твораў. 
