Не пакідайце дзяцей адных

   У Ашмянскім раёне працягваецца рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных».
   Работнікамі Ашмянскага РАНС праведзены 2-і этап дадзенай акцыі. Інфармацыя аб дзіцячым траўматызме і няшчасных выпадках з дзецьмі праводзілася на бацькоўскіх сходах у школах і садках, а таксама ва ўстановах аховы здароўя.
   Ратавальнікі патлумачылі, як правільна паводзіць сябе пры эвакуацыі, давялі інфармацыю аб адказнасці за пакіданне ў небяспецы дзяцей, прадэманстравалі відэаролік «Супермама» і мабільны дадатак «Дапамога побач».
   Дадзеная інфармацыя не пакінула абыякавымі ні аднаго дарослага чалавека. Бацькамі падымаліся пытанні аб пажарнай бяспецы ў побыце і аб магчымым наведванні з экскурсіяй падраздзяленняў МНС.
   У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі акцыі атрымалі навучальныя брашуры «Бяспечная эвакуацыя» і «Ганарымся, што навучылі!»