Бяспека дзяцей летам

   У Ашмянскім раёне скончыўся першы этап рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню». У гэтыя гарачыя дні ашмянскія выратавальнікі праводзілі экскурсіі ў пажарнай частцы, распавядалі аб працы выратавальніка, нагадалі дзецям і дарослым пра важнасць захавання правілаў бяспекі, дэманстравалі абсталяванне і тэхніку. Самым маленькім паказвалі мультфільмы на супрацьпажарную тэматыку.
   У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад №1 горада Ашмяны» было праведзена мерапрыемства, накіраванае на тое, каб навучыць дзяцей правілам пажарнай бяспекі.
У дзіцячым аздараўленчым лагеры «Дружба» выратавальнікі пабывалі на дзвюх зменах. Дзецям вельмі спадабалася гэтае мерапрыемства. Там яны змаглі примераць баявую вопратку выратавальніка, папрацаваць з рознага роду абсталяваннем, падаць ваду з пажарнага ствала і ўключыцца ў апарат на сціснутым паветры.
   Усім удзельнікам мерапрыемстваў былі раздадзеныя брашуры на супрацьпажарную тэматыку. Самым актыўным былі ўручаны размалёўкі і навучальныя кнігі.
   З 1 ліпеня стартуе другі этап акцыі. Як і раней работнікі Ашмянскага РАНС будуць праводзіць экскурсіі, ладзіць мерапрыемствы і конкурсы для дзяцей, каб паказаць, што выконваць правілы бяспекі проста.