Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання

   
Аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання                                  (тэл. 76624)
   Мэта аддзялення:  Аказанне грамадзянам, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, дапамогі разавага характару, накіраванай на падтрыманне іх жыццядзейнасці.

   Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца паслугі, якiя не ўваходзяць у пералік бясплатных агульнадаступных сацыяльных паслуг, тарыфы на якія зацверджаны дырэктарам ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна»: 
- узворванне глебы мотаблокам;       
- пашыў і рамонт швейных вырабаў;       
- касьба травы мотакасой;                  
- колка і складзіраванне драўніны. 

  За 1 паўгоддзе  2018 года аказана тэрміновых разавых паслуг - 489.  Дзейнічае гаспадарчая брыгада (на выязной аснове) для аказання па заявах грамадзян разавых сацыяльна-бытавых паслуг.

 Працуе салон «Міласэрнасць» па выдачы грамадзянам замежнай бязвыплатнай дапамогі. За 1 паўгоддзе 2018 года  дапамогу атрымалі 240 чалавек. Праз Пункт пракату выдадзена 68 тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі.        
Прадастаўляюцца сродкі рэабілітацыі ў адпаведнасці з пастановай    СМ РБ ад 11.12.2007 г. №1722 "Аб Дзяржаўным рэестры (пераліку) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі і парадку забеспячэння імі асобных катэгорый грамадзян."   

   Прадастаўляюцца паслугі сядзелкі для грамадзян, якія страцілі здольнасць да самаабслугоўвання і руху. У першым паўгоддзі 2018 года дапамогу атрымалі 12 грамадзян.
    
   Прадастаўляюцца  паслугі пагадзіннага догляду за малалетнімі дзецьмі двума і больш, якія нарадзіліся адначасова (паслугі няні) – 4 сям'і, у тым ліку сям'і з дзецьмі-інвалідамі – 1 сям'я.
 
   На базе аддзялення працуе 1 сацыяльны пункт

   На базе аддзялення працуюць 2 сацыяльныя пункты на стацыянарнай аснове:

- Сацыяльны пункт у аг. Гальшаны (вул. Барунская, 2/6, ) – сацыяльна – бытавыя паслуг
- Сацыяльны пункт у г. Ашмяны (вул. Будаўнікоў, 38)
               


© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.