9 мая ў Ашмянах пройдзе святочнае мерапрыемства "Лікуй, пераможная вясна!"
05.05.2024
У 10.00 ад Плошчы 17 верасня да помніка ў гарадскім парку пачнецца ўрачыстае шэсце, у якім прымуць удзел прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў, піянеры, актывісты моладзевай арганізацыі. Пасля мітынгу-рэквіема ля брацкай магілы пройдзе тэатралізаваны парад тэхнікі з інсталяцыяй "Памяць. Мір. Стварэнне". У 12.00 - урачыстае адкрыццё свята, якое прадоўжыць выступленне артыстаў беларускай эстрады Мікіты Фаміных, Улада Сазонава, шоу-балета «Феерыя», творчых калектываў устаноў культуры.
Вячэрнюю праграму ў 20.00 адкрые канцэрт Народнага тэатра танца і песні «Імпульс», працягне – выступ гурта «Правакацыя» (г.Мінск).
Завершацца святочныя мерапрыемствы ў 21.55 акцыяй «Праспяваем Дзень Перамогі разам».
Пасадка і высадка пасажыраў з аўтобусных прыпынкаў ГЦ «Агат» і Пл. 17 верасня будзе праводзіцца на аўтастанцыі «Ашмяны». Расклад руху аўтобусаў не зменіцца.
Схема руху грамадскага транспарту г. Ашмяны 09.05.2023 г.