Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Напярэдадні Дня Перамогі з 6 па 9 мая на Ашмяншчыне праходзіць анлайн-забег "За перамогу!"

06.05.2024
   Прыняць удзел у ім могуць усе жыхары раёна. Для гэтага дастаткова знайсці ўсяго толькі пару гадзін вольнага часу, загрузіць на свой смартфон любы зручны дадатак для бегу, пераадолець дыстанцыю не менш 2,5 кіламетра і зрабіць сэлфі каля любога помніка, усталяванага ў памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.
   Пасля выкананага забегу, удзельнікі павінны апублікаваць у сацыяльных сетках «Вконтакте», «Facebook» або «Instagram» скрыншот трэка і сэлф ля помніка Вялікай Айчыннай вайны з хэштэгам #ZaPobedu760_Oshmyany. Таксама здымкі можна адправіць на электронную пошту sport@oshmiany.gov.by з указаннем сваіх дадзеных і назвай арганізацыі або прадпрыемства, якую ўяўляеце (апошняе не абавязкова). Пра тое, колькі кіламетраў Перамогі прабеглі Ашмянцы, даведаемся ўвечары 9 Мая.

   - Памятаеце, што з кожным крокам вы становіцеся бліжэй да галоўнага подзвігу ў жыцці любога чалавека-перамозе над сабой! - адзначаюць арганізатары конкурсу.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.