Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзень маці - цёплае і сардэчнае свята

 

   Мама - самы галоўны чалавек у жыцці кожнага з нас. Спытаеце любога малога, хто самы любімы чалавек на свеце і абавязкова пачуеце: «Мая мама!». Гэта, быць можа, і ёсць адзін з самых правільных законаў жыцця: якімі б не лічылі мы сябе самі, мама, якая дорыць любоў, дабрыню, клопат, цярпенне, для сваіх дзяцей на ўсё жыццё нязменна застанецца ідэалам дабрыні, розуму і жаночай прыгажосці. Бо яна дорыць дзіцяці ўсю сябе.
   Сярод шматлікіх святаў у нашай краіне Дзень Маці займае асаблівае месца, хоць з'явіўся зусім нядаўна - у 1998 годзе. У гэты дзень гучаць словы падзякі ўсім маці. У нашым аддзеле культуры аг.Жупраны 14 кастрычніка  таксама ўшаноўвалі мам асаблівымі канцэртнымі нумарамі і творчымі падарункамі. У гэтым годзе  вырашылі павіншаваць іх незвычайным спосабам: зрабілі для мам цёплае і сардэчнае свята - урачысты аганёк «Ты адна такая - любімая, родная». А мамы з радасцю і падзякай у адказ прымалі ўдзел у свяце: спявалі, танцавалі, гулялі разам з дзецьмі, прымалі падарункі і віншаванні і адчувалі сябе самымі прыгожымі, самымі таленавітымі, самымі незвычайнымі і самымі любімымі!

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.