Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзень работніка сельскай гаспадаркі ў Жупранах

   Надышоў час падвесці вынікі і аддаць даніну павагі людзям ганаровых прафесій -  работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. 26 лістапада 2017 года ў аддзеле культуры і вольнага часу аграгарадка Жупраны мы ўшаноўвалі  іх тэматычнай канцэртнай праграмай «Ушаноўваем рукі працавітыя!». І сабраліся мы не абмяркоўваць вынікі працы, а правесці мерапрыемства для людзей, поспехамі якіх ганарымся. Па добрай традыцыі ў час канцэрта гучала шмат хвалебных і проста шчырых добрых слоў у адрас віноўнікаў урачыстасці. Першай павіншавала працаўнікоў "гаспадыня" свята і ўсіх прысутных пачаставала духмяным караваем - як сімвалам і плённай і руплівай працы. Добры настрой, свае песні і танцы дарылі прысутным Аляксандр Янушкевіч, выхаванец старэйшай групы "Жупранскага яслі-сада", вучні Жупранскай СШ. Гэта Насця Грыб, Анастасія Багданавічус, Таццяна Кірдзік, Ганна Буцько, Алёна Тарасевіч і Паліна Мацкойць. Святочная праграма суправаджалася яркімі гульнямі і конкурсамі, па выніках якіх былі разыграны прыемныя сюрпрызы і падарункі. Працоўныя будні несумненна ўдалося развесці добрым настроем! А гэта самая вялікая радасць для нашага калектыву.





© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.