Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Эканоміка

   Эканамічна актыўнае насельніцтва раёна складае 12,2 тыс. чалавек. Ажыццяўляюць дзейнасць 842 суб'екта гаспадарання, у тым ліку: у форме юрыдычнай асобы – 180; індывідуальных прадпрымальнікаў - 662.
   Асноватворная роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна належыць 7 дзеючым прамысловым прадпрыемствам, сярэдняспісачная колькасць работнікаў на якіх складае 1,5 тыс.чалавек.
   У цэлым па Ашмянскім раёне за 2021 год выраблена прамысловай прадукцыі на суму 241,1 млн. рублёў, тэмп росту-111,3 працэнта.
   У раёне маецца 5 камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў, 2 сельскагаспадарчых унітарныя прадпрыемствы і 25 фермерскіх гаспадарак.
   Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 47,7 тыс. га, у тым ліку раллі 31,3 тыс. га., лугавых угоддзяў – 16,3 тыс.га (з іх палепшаных – 11,5 тыс. га.) якасная ацэнка сельскагаспадарчых угоддзяў складае 29,7 бала, раллі – 31,6 бал.
  Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Ашмянскага раёна спецыялізуюцца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі ў жывёлагадоўлі і вытворчасці збожжа, рапсу, цукровых буракоў і бульбы ў раслінаводстве. У галіне сельскай гаспадаркі працуе 1224 чалавекі.
  Фермерскія гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на вытворчасці розных відаў сельскагаспадарчых культур, вытворчасці рыбы, свінагадоўлі, малочнай жывёлагадоўлі. За фермерскімі гаспадаркамі замацавана 2, 9 тыс.га зямельных угоддзяў.
   Гандлёвая сетка Ашмянскага раёна налічвае 232 крамы гандлёвай плошчай 18,2 тыс. кв, м., 40 павільёнаў гандлёвай плошчай 1,0 тыс. кв. м.
   Гандлёвая сетка ўключае 10 крам шасці 6 буйных прадуктовых рытэйлераў: ТАА «Еўрагандаль», ТАА «Санта-Рытэйл», ТАА «МосПродуктСервис», ЗАТ «Дабраном», ААТ«ДорОрс».
   Дзейнічае 4 фірмовых крамы, 11 аўтамагазінаў, 3 гандлёвых цэнтра, 3 рынку.
   У раёне функцыянуе 51 аб'ект грамадскага харчавання (2822 месцаў), у тым ліку агульнадаступных – 29 аб'ектаў на 1126 пасадачных месцаў.
   У сельскай мясцовасці гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляецца праз 59 магазінаў на тэрыторыі 105 населеных пунктаў і 11 аўтамагазінамі (247 населеных пунктаў): гандлёвыя аб'екты спажывецкай кааперацыі (25 гандлёвых аб'ектаў), 34 адзінка належыць прыватным структурам.
   Па выніках 2021 года намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў Ашмянскім раёне павялічылася да ўзроўню 2020 года на 13,5% і склала 1081,0 рубель
   Сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту Ашмянскага раёна за 2021 год склалі 111,6 % пры заданні 109,4% на 2021 год.
У 2021 годзе знешняя гандаль таварамі ажыццяўлялася з 34 краінамі свету, у тым ліку экспарт у 16 краін. Дыверсіфікацыя экспарту размеркавалася наступным чынам: у краіны СНД рэалізавана 89,9 % прадукцыі раёна (у тым ліку Расійская Федэрацыя – 27,1 %), у краіны па – за СНД – 10,1% (у тым ліку ў краіны Еўрапейскага Саюза-9,7 %).
   Экспарт тавараў за 2021 год склаў 19396,8 тыс. даляраў ЗША, або 115,6% да 2020 года. Імпарт тавараў-2887,7 тыс. даляраў ЗША ці 72,6%. Сальда знешняга гандлю таварамі станоўчае-16509,1 тыс. долараў ЗША.
   За 2021 год экспарт паслуг склаў 3541,2 тыс. даляраў ЗША. Сальда знешняга гандлю паслугамі станоўчае-3515,4 тыс. долараў ЗША. Арганізацыямі раёна аказана на экспарт 5 відаў паслуг.
   За 2021 год арганізацыямі Ашмянскага раёна выкарыстана 52,4 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, або 86,9 % у супастаўных цэнах да ўзроўню 2020 года.
   Аб'ём выкананых будаўніча-мантажных работ за 2021 год склаў 28,7 млн. рублёў, або 85,1 % у супастаўных цэнах да ўзроўню 2020 года.
   За 2021 ўведзена ў эксплуатацыю 7646 квадратных метраў жылля, што складае 100,6% гадавога задання (7600 квадратных метраў), у тым ліку ў сельскай мясцовасці-1586 квадратных метраў індывідуальнага жылля.
   За 2021 год аб'ём прамых замежных інвестыцый склаў 468,6 тыс. даляраў ЗША, у тым ліку рэінвеставання – 101,4 тыс.даляраў ЗША. Аб'ём прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары (работы, паслугі) склаў 367,2 тыс. даляраў ЗША.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.