Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Фізкультура і спорт

Здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры і спорту абвешчана ў Рэспубліцы Беларусь прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі.

Дзейнасць Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта ў сферы фізічнай культуры і спорту накіравана на стварэнне спрыяльных умоў па паляпшэнні якасці прадастаўлення фізкультурна-аздараўленчых паслуг насельніцтву і забеспячэнне выніковасці выступлення прадстаўнікоў Ашмянскага раёна на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах.

 

Сектар спорту і турызму Ашмянскага райвыканкама

(тэлефон-80159322165)

Загадчык сектара-Шыдлоўская Жанна Іванаўна

Старшы інспектар-Ступакевіч Святлана Генрыхаўна

 

СПАРТЫЎНЫЯ ЎСТАНОВЫ

Вучэбна-спартыўная ўстанова

"Ашмянская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа ім. А. С. Барбашынскага»

Адрас: 231103 г. Ашмяны, вул. Савецкая, 1, тэл. (01593) 73244

Кіраўнік: Гайко Ірына Зыгмундаўна

 

Спартыўная база: фізкультурна-аздараўленчы комплекс, у якім размяшчаецца гандбольная зала, зала для заняткаў цяжкай атлетыкай, побач футбольная спартыўная пляцоўка са штучным пакрыццём.

Культывуюцца віды спорту: Лёгкая атлетыка, гандбол, футбол, цяжкая атлетыка і дзюдо.

На базе ўстановы ў летні перыяд працуе спартыўны лагер»Алімпіец".

 

Дзяржаўная ўстанова

"Ашмянскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб»

Адрас: 231103 г. Ашмяны, вул. Савецкая, 1, тэл. (01593) 20308

Кіраўнік:Раткевіч Святлана Іванаўна

 

 Спартыўная база: стадыён па вул. Чкалава з травяным пакрыццём для футбола і лёгкаатлетычным ядром на 500 пасадачных месцаў, варкаўт (Workout) пляцоўка ў мікрараёне заходні; універсальная спартыўная пляцоўка ў мікрараёне заходні; міні-футбольная спартыўная пляцоўка са штучным пакрыццём у шматкватэрнай жылой пабудове па вул.

Дзейнасць: створаны каманды раёна па міні-футболе, футболе, валейболе, стрытболе, гандболе, лёгкай атлетыцы. На базе клуба культывуюцца такія віды спорту як настольны тэніс, футбол і валейбол. Створаны групы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

У Ашмянскім раёне вядзецца актыўная работа па папулярызацыі фізічнай культуры, спорту і здаровага ладу жыцця. Штогод праводзіцца больш за 90 фізкультурна-спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў у якіхпрымаюць удзел больш за 5000 чалавек розных узроставых груп.

Найбольш значныя мерапрыемствы для насельніцтва і прыцягнення да актыўнага жыцця:

«Тата, мама, я - здаровая сям'я»

«Ашмянская лыжня»

«Ашмянская вясна»

«Адкрыты раённы турнір па гандбоуе на прызы старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта»

«Сусветны дзень снегу!»

Фестываль бегу «Ашмянская пяцерка»

спартакіяда сярод арганізацый і прадпрыемстваў Ашмянскага раёна якая ўключае ў сябе 16 відаў спорту

спаборніцтвы па зімовым/летнім шматбор'і «Здароўе»

«Міжнародны турнір па гандболу на прызы Алімпійскага чэмпіёна А.С.Барбашынскага»

спаборніцтвы па зімовым/летнім мнагаборстве комплексу «Абаронца Айчыны»

раённыя спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе і легкай атлетыцы

раённае фізкультурна-спартыўнае свята, прымеркаваные да 9 Траўня

Мотакрос

Калядны турнір па валейболу сярод мужчынскіх і жаночых каманд і  іншае.

 







© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2025.