Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Гісторыя

Гісторыя Ашмянскага раёна ў датах

1341 г.

Першае ўзгадванне ў летапісе «Літоўскім і Жамойцкім» (Ашмяны належалі Гедэміну, затым яго сынам Яўнуту і Альгерду)

XIV ст.

Ашмянскія землі ўвайшлі ў склад ВКЛ

Канец XIV ст.

Ашмяны атрымліваюць статус горада ад вялікага князя ВКЛ Ягайлы

З 1387 па 1772 г.

Ашмяны – цэнтр староства

1505 г.

У Ашмянах заснаваны касцёл францысканцаў

1566 г.

Ашмяны атрымліваюць Магдэбургскае права, горад становіцца цэнтрам павета ў складзе Віленскага ваяводства

22 мая 1792 г.

Ашмяны атрымалі свой першы герб («Шалі»)

1795 г.

Ашмянскі павет увайшоў у склад Расійскай імперыі

1845 г

Ашмяны атрымалі новы герб замест скасаванага ў 1800г. старога

1915 – 1918 гг.

Ашмяншчына акупіравана нямецкімі войскамі падчас Першай сусветнай вайны

1922 – 1939 гг.

Ашмянскі павет у складзе Польшчы

15 студзеня 1940 г.

Утвораны Ашмянскі раён

25 чэрвеня 1941 г. – 7 ліпеня 1944 г.

Ашмяншчына пад акупацыяй нямецка-фашысцкіх захопнікаў

1991 г.

Раён стаў памежнай тэрыторыяй

2005 г.

Заснавана афіцыйная геральдычная сімволіка г.Ашмяны

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.