Гісторыя пішацца аб'ектывам
5 верасня ва ўстанове культуры “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча” адбылося мерапрыемства “Гісторыя пішацца аб’ектывам”, прысвечаннае адкрыццю персанальнай фотавыставы Аляксандра Наумчыка “#Мойгорад”.
Праект, ствараны рэдактарам інтэрнэт-рэсурса газеты “Ашмянскі веснік”, дазваляе перанесціся на дзесяцігоддзі назад, ўбачыць і параўнаць архітэктуру нашага горада сёння і ўчора. Як прызнаўся аўтар, падчас стварэння фотакалажоў ён адкрыў для сябе ў Ашмянах шмат новага і нечаканага.
Немагчыма ўявіць твар кожнага горада без яго жыхароў, таму пачаў мерапрыемства персанаж “ашмянскі жыхар” (Піхтулаў В.П.), які ў вершаванай форме звярнуўся да мінулага нашага горада.
З адкрыццём першай персанальнай выстаўкі аўтара прыйшлі павіншаваць калегі і сябры. Слова ўзялі галоўны рэдактар газеты “Ашмянскі веснік” Г.М. Давідовіч і дырэктар Кальчунскай сярэдняй школы Я.С. Навіцкі.
Выставачны праект Аляксандра Наумчыка – гэта фотаадлюставанне сувязі часоў, і сцвярджэнне таго, што мінулае існуе побач, трэба толькі захацець яго ўбачыць.