Гістарычны экскурс Даследчык Гальшанскага краю
30 верасня работнікі культуры аграгарадкоў Гальшаны і Граўжышкі адкрылі нядзелю “Гонар нашай зямлі” гістарычным экскурсам “Даследчык Гальшанскага краю”, прысвечаным памяці выдатнага краязнаўцы Э.С.Корзуна. Гледачы разам з вядучымі А.Юневіч і Л.Шчарбаковай прайшліся нялёгкімі жыццёвымі дарогамі чалавека, які душой і сэрцам належаў Гальшанам, мястэчку са старадаўняй і цікавай гісторыяй.
Вучаніцы Гальшанскай сярэдняй школы Адашкевіч Анастасія і Дулько Мілена расказалі аб ідэі Э.С.Корзуна – стварэнні музея вёскі, аб тым як вёўся актыўны пошук у бібліятэках, архівах і музеях Беларусі і ўсяго Савецкага Саюза. Зачыталі верш Пятра Шаколы “Заўчасна адыходзяць лепшыя”, прысвечаны Э.Корзуну.
Эдуард Сямёнавіч любіў паслухаць беларускія песні, асабліва “Люблю наш край старонку гэту”, “Цячэ вада ў ярок”, “Спадчына”. Гэтыя песні гучалі на мерапрыемстве ў даніну памяці нашага земляка.
Памяць аб таленавітым настаўніку засталася і сярод калег-педагогаў, і сяброў, якія прыйшлі на мерапрыемства. Ч.Ф.Акулевіч і В.С.Лабуніна выказалі шмат добрых слоў у адрас Эдуарда Сямёнавіча.
Прысутным быў прапанаваны відэаролік фрагмента экскурсіі ў гісторыка-краязнаўчым музеі імя Э.С.Корзуна і “Літаратурная Ашмяншчына”.