15 красавіка пройдуць спаборніцтвы "Ашмянская вясна"
10.04.2025
15 красавіка на стадыёне па вуліцы Чкалава адбудуцца спартыўныя спаборніцтвы "Ашмянская вясна". Летась іх удзельнікамі сталі каля 200 аматараў бегу.
Масавыя забегі чакаюцца і сёлета. Арганізатары гарантуюць добры настрой, зарад бадзёрасці і, вядома ж, прызы.
Пачатак спаборніцтваў у 9.30.