15 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень сям'і
15.05.2024
Дарагія сябры!
15 мая ў нашай краіне адзначаецца свята-Дзень сям'і.
Для кожнага чалавека сям'я – гэта родны дом, дзе пануюць любоў і адданасць, звычаі і традыцыі, клопат і ўзаемная павага, упэўненасць у заўтрашнім дні. У дружных сем'ях захоўваецца пераемнасць, у пашане і павазе жыве старэйшае пакаленне, растуць здаровыя, усебакова развітыя дзеці.
Шчыра рады таму, што ў нашым раёне шмат сем'яў, дзе адносіны бацькоў з'яўляюцца для дзяцей выдатным прыкладам душэўнай цеплыні, згоды і павагі адзін да аднаго. Прыемна, што ў нашым раёне павялічваецца колькасць шматдзетных сем'яў, шлюбных пар, якія становяцца прыёмнымі бацькамі.
У святочны дзень жадаем усім сем'ям Ашмяншчыны моцнага здароўя, радасці і шчасця! Хай думка пра тое, што вас чакаюць дома, напаўняе вашы сэрцы цяплом і разуменнем, а падтрымка і апора блізкіх людзей заўсёды знаходзіцца побач! Няхай больш будзе ў нашым раёне шчаслівых шлюбаў, а дома напаўняецца дзіцячымі галасамі і смехам.
Свету вам, дабра і згоды!
Раённы выканаўчыя камітэт раённы Савет дэпутатаў