Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

16 чэрвеня Ашмяншчына прыме Вечны агонь "80 гадоў смутку і памяці"

11.06.2024
16 чэрвеня Ашмяншчына прыме Вечны агонь
   У панядзелак, 14 чэрвеня, у Гродне стартуе абласная патрыятычная эстафета перадачы Вечнага агню " 80 гадоў смутку і памяці».
   На працягу ўсёй патрыятычнай эстафеты Вечны агонь будзе перадавацца з раёна ў раён з наведваннем месцаў пахаванняў і вайсковай славы.
   16 чэрвеня ад Воранаўскага раёна эстафету прыме Ашмянскі раён. Урачысты мітынг з перадачай Вечнага агню адбудзецца ў 10.00 у гарадскім парку. Далей аўтакалона памяці накіруецца па маршруце Навасёлкі-Баруны-Гальшаны.
   Патрыятычную эстафету Ашмяншчына перадасць суседзям з Астраўца. Завершыцца яна 22 чэрвеня ў Гродне-Вечны агонь перададуць прадстаўнікам пагранічнай групы для правядзення лампаднага шэсця па вуліцах горада.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.