Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

17 ліпеня алімпійскі чэмпіён па гандболе Андрэй Барбашынскі-давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі-сустрэўся з жыхарамі Жупран.

20.07.2024
    На Ашмяншчыне-радзіме алімпійскага чэмпіёна - яго добра ведаюць. Ды і ў аграгарадку Жупраны Андрэй Барбашынскі нярэдка бывае. Тут жыла яго цётка, тут ён дзіцем адпачываў у спартыўна-аздараўленчым лагеры, на мясцовых могілках спачываюць яго родныя. А таму пра патрэбы вяскоўцаў алімпійскі чэмпіён ведае не па чутках, як і пра той шлях, які прайшла Беларусь у станаўленні суверэннай дзяржавы.
   Як чалавек, які ў свой час адмовіўся ад чатырох прапаноў прыняць замежнае грамадзянства і якому ёсць з чым параўноўваць, Андрэй Барбашынскі адзначыў:
   - Я практык-чалавек, які ўмее працаваць і хоча працаваць на карысць сваёй краіны. З'яўляючыся дырэктарам прадпрыемства, магу з упэўненасцю сказаць: для развіцця бізнесу няма ніякіх перашкод. У любой справе галоўнае-жаданне. Мы жывем у стабільнай, спакойнай краіне, маем магчымасць вучыцца, працаваць, адпачываць, займацца спортам. Разам мы здольныя прымножыць дасягнутае. Важна захаваць мір і стабільнасць, якія Аляксандр Лукашэнка ставіць вышэй за ўсё.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.