22 снежня адбудзецца прафсаюзны прававы прыём грамадзян
19.12.2025
22 снежня з 11.00 да 13.00 у кабінеце № 71 Ашмянскага райвыканкама г 8-01593 7-33-32 адбудзецца прафсаюзны прававы прыём грамадзян прававым інспектарам працы Гродзенскага аб'яднання прафсаюзаў Інай Уладзіміраўнай Мельнікавай па пытаннях, што тычацца тлумачэння нормаў заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.
У рамках прававога прыёму будзе праведзена мерапрыемства дня прававой асветы "Умовы і парадак прыцягнення работнікаў да матэрыяльнай адказнасці".