Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

29 студзеня пройдзе "Ашмянская лыжня"

25.01.2024
   29 студзеня 2022 года прыхільнікі здаровага ладу жыцця запрашаюць ашмянцаў і гасцей горада прыняць удзел у зімовых раённых спаборніцтвах па лыжных гонках. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і адкрыццё спаборніцтваў адбудзецца на базе Ашмянскага фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў 10 гадзін.

   У праграме спаборніцтваў-зімовыя забавы для гледачоў, Лыжныя забегі: дашкольнікаў, дзяцей малодшага школьнага ўзросту, індывідуальная гонка працягласцю 1 км для ўдзельнікаў 2008-2009 года нараджэння, індывідуальная гонка працягласцю 2 км для ўдзельнікаў 2005-2007 года нараджэння. Лыжная эстафета 4х1 км будзе арганізавана для лыжнікаў арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Індывідуальныя гонкі пройдуць для жанчын да 35 гадоў-2 км, 35 + - 1 км, мужчын да 35 гадоў-2 км, 35 + - 2 км.

   Пераможцаў і прызёраў чакаюць узнагароды. Для ўдзельнікаў лыжні — гарачы чай і салдацкая каша.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.